Еленева С. 86., часам Елянева () — вёска ў Польшчы, за 14 км на поўнач ад Сувалкаў і за 122 км на поўнач ад Беластока, каля возера Вялікага Шэльманта. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Елянева.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Мястэчка ўтварылася ў 1773—1782 гадах дзякуючы рэформам, праведзеным Антоніем Тызенгаўзам у Гарадзенскай эканоміі. Уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Еленева апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
На 1800 год у Еленеве было 64 будынкі, на 1827 год — 63.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Еленева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Еленева знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах Еленева ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 433 чал. S. 556. XXI стагоддзе: 2011 год — 641 чал.
Славутасці Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1878) Могілкі: старыя каталіцкія, іўдзейскія
Спасылкі