Капліца з драўлянай скульптурай  — драўляная капліца ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада каля рэчкі па вуліцы Максіма Багдановіча.

Гісторыя

Драўляная капліца-іконная лаўка св. Варвары пабудавана ў 1995 годзе. Узведзена як частка запланаванага ў цэнтры горада саборнага комплекса.

Архітэктура Вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства рускай поўначы XVII стагоддзя. Цэнтрычны крыжовы ў плане зруб завершаны па цэнтры 2-ярусным 8-гранным барабанам пад высокім шатровым дахам з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Бочкавыя пакрыцці прытвора, прыдзелаў, апсіды завершаны макаўкамі. Грані зруба прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмаміВарварынская капліцаПраваслаўныя храмы Слуцка.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Слуцка