Ігар Мікалаевіч Глебаў (, в. Будзінка, Бельскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — ) — беларускі скульптар.

Біяграфія Пляменнік скульптара Аляксея Глебава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1955 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Вучыўся ў М. Керзіна, І. Крастоўскага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1956 года. Выкладаў у 1956—1964 гадах у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1964—1976 гадах Беларускім політэхнічным інстытуце.

Член КПСС з 1944 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1957 года.

Творчасць Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «На палявым стане», «Даяркі», «У тыле ворага», «Разведчыца», «Будаўніца», «Партрэт Наташы»; помнікі У. Леніну ў Лепелі, Ф. Скарыну ў Полацку, М. Калініну ў Мінску, загінулым воінам і партызанам ў г. Стоўбцы і ў калгасе «Гігант» на Бабруйшчыне (усе ў сааўтарстве).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медаляміМинский художник Глебов Игорь Николаевич.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны