Мікалай Ільіч Фё{дараў (; , — ) — вучоны ў галіне лясной фітапаталогіі і мікалогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1956), доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1973).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Іжэўск (сучасная сталіца Удмурціі, Расія). У 1941 годзе скончыў 9 класаў сярэдняй школы, працаваў на Іжэўскім збройным заводзеНиколай Ильич Фёдоров — учёный, учитель, друг // Проблемы лесной фитопатологии и микологии: материалы IX междунар. конф. — Минск; Москва; Петрозаводск: БГТУ, 2015. — С. 14—16.. Працу на заводзе сумяшчаў з вучобай у Іжэўскім індустрыяльным тэхнікуме, які скончыў у 1945 годзе. У гэтым жа годзе паступіў у Паволжскі лесатэхнічны інстытут імя М. Горкага. У 1947 годзе пераехаў у Мінск і працягваў вучобу ўжо ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава, які скончыў у 1950 годзе і застаўся працаваць асістэнтам кафедры драўніназнаўства і аховы лесу. У 1956 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Производительность и технические свойства древесины интродуцированных хвойных деревьев и сосны обыкновенной». З 1960 года працаваў на пасадзе дацэнта кафедры драўніназнаўства і аховы лесу. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971—1991 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай.
Навуковая і грамадская дзейнасць М. І. Фёдараву належаць навуковыя працы па вывучэнню хвароб дрэвавых раслін і хмызнякоў і распрацоўцы мерапрыемстваў па іх ахове, біялогіі дрэваразбуральных грыбоў, культываванні ядомых грыбоў. Займаўся вывучэннем будовы і фізіка-механічных уласцівасцей драўніны хвойных парод і інш. Атрымаў 27 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы ў галіне вытворчасці біяпрэпаратаў і аховы хвойных парод дрэў ад каранёвых патагенаў.
Аўтар і сааўтар 8 манаграфій і больш за 400 навуковых прац і падручнікаў. Сярод апублікаванага: Прмышленное культивирование съедобных грибов. — Киев, 1978. (у сааўтарстве); Инструкция по борьбе с корневой губкой сосны, ели и пихты в лесах СССР. (1979, у сааўтарстве); Корневые гнили хвойных пород. (1984); Защитная обработка древесины. — М., 1981. (разам з М. Д. Быўшых); Падручнік «Лесная фитопатология» (3 выданні: 1987, 1992, 2004).
Пад кіраўніцтвам М. І. Фёдарава абаронены 2 доктарскія і 25 кандыдацкіх дысертацый. Ён уваходзіў у склад рабочай групы IUFRO па каранёвым гнілям дрэвавых парод, неаднаразова прымаў удзел у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. З 1991 года ўваходзіў у склад арганізацыйнага камітэта і быў пастаянным удзельнікам міжнароднай канферэнцыі «Праблемы лясной фітапаталогіі і мікалогіі».
Узнагароды М. І. Фёдараў узнагароджаны шэрагам урадавых узнагарод. У тым ліку: Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ордэн Пашаны (2008) 2 Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР
Памяць У снежні 2014 года каля кабінета прафесара М. І. Фёдарава ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адкрыта мемарыяльная дошка.
Літаратура — С. 198.
Спасылкі Фёдараў, Мікалай Ільіч (доктар біялагічных навук; кандыдат сельскагаспадарчых навук; 1925—2009) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Николай Ильич Фёдоров — учёный, учитель, друг // Проблемы лесной фитопатологии и микологии: материалы IX междунар. конф. — Минск; Москва; Петрозаводск: БГТУ, 2015. — С. 14—16.
Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДТУ Катэгорыя:Фітапатолагі Катэгорыя:Міколагі СССР Катэгорыя:Міколагі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР