Пані́ква — рака ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Моўчадзь (прыток Нёмана).

Гідраграфія Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на ўсход ад аграгарадка Таркачы. Упадае ў Моўчадзь каля вёскі Рыбакі. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзвышша.

Назва У. Тапароў мяркуе, што назва паходзіць хутчэй за ўсё не з балцкага *Pan-, а са славянскага po-nik, параўн. «месца, дзе знікае паток». Падобныя назвы рэк Punkva ў Маравіі, Ponikwa ў Польшчы, Ponikvica ў Славеніі. Нарэшче блізкія назвы Паник, Паника неаднаразова сустракаюцца ў басейне Дона, удалечыні ад балцкага гідранамічнага арэалаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. — С. 200.

Зноскі

Літаратура  — С. 110.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Моўчадзі