Бе́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белькі. Плошча сельсавета складала 11066,5 гаРешение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района .
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Маладзечанскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Тузбіцкага і Галбейскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Казлоўшчынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Буда, Масты, Навінкі, Піскуны і Якімаўцы)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 28 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукоўшчынскага сельсавета былога Шаркаўшчынскага раёна (8 населеных пунктаў: Агальніца Малая, Алашкаўшчына, Асіннікі, Вінаграды, Крашнева, Навасёлкі, Полава, Пятровічы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. У 1963 годзе ў склад сельсавета з Пяліцкага сельсавета Мёрскага раёна перададзены 11 населеных пунктаў (Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына)Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. 10 красавіка 1965 года ў склад Казлоўшчынскага сельсавета вернута вёска НавінкіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Пяліцкага сельсавета Мёрскага раёна вернуты 11 населеных пунктаў (Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Белькаўскага сельсавета 35 населеных пунктаў. 7 жніўня 1979 года ў склад Казлоўшчынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Буда, Залессе, Куніцкія, Масты, Піскуны і Якімаўцы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 18 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Варапаеўскага пассавета (16 населеных пунктаў: Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія, Трумпічы) і Курапольскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Алашкаўшчына, Асіннікі, Балаі, Дубрава, Казімерцы, Крашнева, Мацейкі, Навасёлкі, Тузбіца, Шымукоўшчына).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 679 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,2 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе