Анатоль Мікалаевіч Папко (, в. Баславічы, Слуцкі раён) — беларускі краязнавец.

Біяграфія Сакончыў у 1966 годзе Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1966 г. жыве і працуе на Уздзеншчыне — спачатку інспектарам аддзела культуры Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, потым загадчыкам раённай бібліятэкі, загадчыкам аддзела культуры, літсупрацоўнікам раённай газеты «Чырвоная зорка». З лютага 1981 г. працуе дырэктарам Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея. Вывучае гісторыю Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася работа па зборы матэрыялаў для гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць: Уздзенскі раён».

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі