Алейнікава — беларускае і рускае прозвішча, жаночая форма прозвішча . Арына Пятроўна Алейнікава (нар. 1943) — расійская актрыса, дачка акцёра Пятра Алейнікава. Вольга Віталеўна Алейнікава (нар. 1951) — беларускі педыятр-анкагематолаг. Вольга Сяргееўна Алейнікава (нар. 1984) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання беларускай і англійскай мовам. Святлана Георгіеўна Алейнікава (нар. 1942) — беларускі архітэктар. Таццяна Вяніямінаўна Алейнікава (нар. 1931) — расійскі навуковец, нейрафізіёлаг, псіхафізіёлаг, псіхааналітык, доктар біялагічных навук. Таццяна Рыгораўна Алейнікава (нар. 1960) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1993), дацэнт (1995). Эльвіра Анатольеўна Алейнікава (нар. 1956) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1991), дацэнт (2005). Член Беларускага саюза кампазітараў (1992), Беларускага саюза музычных дзеячаў (2006).