Вадалюб малы (Hydrochara caraboides) — водны жук сямейства Горностаев Г. Н. Насекомые СССР. (Справочники-определители географа и путешественника). — М.: Мысль, 1970. — 372 с..
Апісанне Невялікі жук даўжынёй 13—18,5 мм. Асноўны колер афарбоўкі аліўкава-чорны або некалькі цямней. Цела выпуклае, яйкападобнае. Заднія ногі слаба пакрытыя валасінкамі. Сківічныя шчупікі аднакаляровыя, цёмнаафарбаваныя.
Распаўсюджанне Амаль паўсюдна ў Еўропе, Усходняя Еўропа (за выключэннем крайняй поўначы), Крым, Паўднёвы Урал, Заходняя Сібір.
Біялогія Жукі жывуць на невялікай глыбіні, аддаючы перавагу стаячым вадаёмам з зарослым і глейкім дном. Самкі адкладаюць яйцы ў кокан, пры пабудове якога ім дапамагаюць самцы. Такіх коканаў жукі робяць 2—3 штукі. Стадыя яйца каля 2 тыдняў. Лічынкі, якія выйшлі з яйца, маюць па баках кожнага сегмента свайго цела па пёрыстаму прыдатку, а на канцы брушка — два рагавых кручка.
Лічынкі з’яўляюцца драпежнікамі і сілкуюцца рознымі воднымі арганізмамі. Акукліваюцца ў глебе на беразе вадаёмаў.
Літаратура
Зайцев Ф. А. Плавунцовые и вертячки // Фауна СССР. Насекомые жесткокрылые. — М.; Л., 1953. — Т. 4. — C. 55. Somerset Levels. A study of the distribution and ecology of the lesser silver water beetle Hydrochara caraboides // English Nature Research Reports. — № 591. — ISBN 0967-876X.
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Вадалюбы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе