Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні рымска-каталіцкі касцёл у гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Гісторыя
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы пабудаваны ў 1782 годзе. На той час у асвейскай парафіі налічвалася 3120 вернікаў.
З 1836 года, пасля паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар у Асвеі быў скасаваны, а касцёл становiцца парафiяльным (фарным).
У 1937 годзе зруйнаваны савецкімі ўладамі. На месцы касцёла ўтварыўся штучны пагорак з цэглы і будаўнічага друза, на якім месцамі бачны рэшткі падмуркаў і сценаў.
Архітэктура
Пабудаваны па праекту архiтэктара Антонiя Парака, быў мураваны, у стылi барока. Перад касцёлам стаяла сажнёвае ўкрыжаванне, насупраць амбоны — алтар з фігурай Пана Езуса. Асвейскі касцёл меў размалёваны звод, у зале было шмат ляпных упрыгожванняў: у алтары стаялі фігуры апосталаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Асвея Катэгорыя:Колішнія касцёлы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:1782 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1937 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай