Зо́ран Стефа́навіч (; нар. 21 лістапада 1969, Лозніца, СФР Югаславія) — сербскі пісьменнік, выдавец і міжнародны культурны актывіст. Дэбютаваў у тэатры і кіно ў 1987 годзе. У 1994 годзе скончыў Факультэт драматычнага мастацтва (Універсітэт мастацтваў у Бялградзе). Пражывае ў Бялградзе.
Прэзідэнт Асацыяцыі драматургаў Сербіі (2022).Стојановић, Милица. “Изабрана управа Удружења драмских писаца Србије, нови председник је Зоран Стефановић” , Drama.org.rs, 2023
Мастацкая творчасць Большая частка мастацкай спадчыны аўтара адносіцца да фантастыкі — у тэатры («Славянскі Арфей», серб. Словенски Орфеј; «Казка пра касмічным яйку», серб. Скаска о космичком јајету), коміксах («Трэці аргумент», серб. Трећи аргумент, на аснове аповяду Міларада Павіча; «Пад воўчым таўром», серб. Под вучјим жигом), у прозе («Праз Дрину, з іскрай у вачах», серб. Преко Дрине, с искром у оку; «Час шуму і лютасьці», серб. Време буке и беса), у кіно і на тэлебачанні («Вузкія сцежкі», серб. Уске стазе).
Другая ж частка прац — дакументальнай прыроды, напрыклад, тэлесерыял «Янусавы твар гісторыі», серб. Јанусово лице историје, або фільм «Жыцця Косці Гакмана», серб. Животи Косте Хакмана, і «Музыка Цішыні», серб. Музика Тишине.
Тэатральныя драмы, проза і графічныя раманы аўтара перакладзены на македонскую, румынскую, славенскую, англійскую, французскую і польскую мовы .
Культурная дзейнасць Зоран Стэфанавіч — галоўны заснавальнік некалькіх міжнародных культурных сетак і выдавецкіх праектаў: «Праект Растка» (сетка лічбавых бібліятэк), «Размеркаваныя карэктары Еўропы» (міжнародная аблічбоўка культурнай спадчыны), «Праект Гутенберг Еўропа» (бэта-версія, грамадскія лічбавыя бібліятэкі), і падобных таварыстваў і арганізацый у галіне выдавецкай справы, лічбавання, лексікаграфіі і поп-культуры.
Не абмяжоўваючыся толькі Інтэрнетам, ён прымае актыўны ўдзел у шматлікіх культурных, навуковых і выдавецкіх праектах у Еўразіі з 1993 года, асабліва ў краінах былой Югаславіі, Румыніі, Балгарыі, Грэцыі, Украіне, Расіі, Польшчы, уключаючы і мерапрыемствы па захаванні культуры меншасцяў і племянных культур Еўразіі, і арганізацыю за «Балканскае культурнае сеціва» (сумесна з грэчаскім культурным актывістам і музычным прадзюсарам Нікасам Валканосам і іншымі калегамі).
Яго сацыяльная пазіцыя ўключае таксама актыўную абарону філасофіі «адкрытых крыніц» і вольных ведаў як «цывілізаванай асновы любога чалавечага грамадства». Актыўна падтрымлівае некалькі рэгіянальных Вікіпэдый, асабліва ва Усходняй Еўропе, яшчэ з моманту іх падставы.
Узнагароды і прызнанні Як пісьменнік, драматург і сцэнарыст неаднаразова атрымліваў нацыянальныя і міжнародныя ўзнагароды, у тым ліку быў намінаваны на прэмію «Prix Europa» ў Берліне і «Prix Italia» у Рыме.
За сваю нацыянальную і міжнародную культурна-выдавецкую дзейнасць быў адзначаны больш за дваццаць разоў, у тым ліку ў намінацыі «United Nations World Summit Award», тройчы атрымліваў штогадовую ўзнагароду Таварыства інфарматыкаў Сербіі і дзесяць разоў — YU Web Top 50 прызнанне (SR Web Top 50).
Выбраная бібліяграфія Драматургічныя творы і радыёэфіры Острвска прича, 1987. Викенд са Маријом Броз, 1990. Словенски Орфеј, 1992. Скаска о космичком јајету, 1992. Тачка сусрета, 1992. Снег није бео, 2009. Валцер за Олгу, 2018.
Кнігі драмы Словенски Орфеј и друге драме, «Знак Сагите», Београд, 1995.
Раманы Веригаши, роман о Нашима, «Еверест медиа», Београд, 2012.
Коміксы Трећи аргумент са Милорадом Павићем и цртачем Зораном Туцићем албуми, српски и енглески, «Бата» и «Орбис», Београд, и «Свети Сава», Лимасол, 1995; на енглеском Хеви Метал Магазин, Њујорк, 1998/1999/2000. Под вучјим жигом, цртач Антоан Симић Стрипманиа, магазин, Београд, 1996. Кнез Липен, цртач Синиша Бановић Парабелум, магазин, Сарајево, 2012.
Гісторыя коміксаў і эстэтыка Стрипови које смо волели: избор стрипова и стваралаца са простора бивше Југославије у XX веку, критички лексикон, коауторски са Живојином Тамбурићем, Здравком Зупаном и Полом Граветом, Омнибус, Београд, 2011. (српски и енглески)
Выбраная фільмаграфія Сцэнарыі Поздрави све који питају за мене, документарни, 1987. (сарадник Зорану Ђорђевићу на сценарију) Ars longa, vita brevis, кратки играни, 1991. Словенски Орфеј, адаптација представе, 1992. Јанусово лице историје 1-3, документарна серија, 1993. Косценариста Срђан В. Стојанчев Уске стазе, кратки играни, 1995. Животи Косте Хакмана, документарни, 2005. Музика тишине, документарни, 2011. Звона Саве Лозанића, документарни, 2017.
Вытворца Мој мртви град, документарни, 2000 Животи Косте Хакмана, документарни, 2005 Музика тишине, документарни, 2011.
Кастынг Ларго Винч, 2008.
Гл. таксама Міларад Павіч
Спасылкі Мастацкая біяграфія на сайце Асацыяцыі сербскіх драматургаў (сербская)
Біяграфія на сайце «Праект Растка — Македонія» Орліч, Мілан. Дух над водамі: Праект Растка — кірылічная частка глабалізацыіух , Арттех-Свески, 2005 (сербская) Rastko Project, сербскі партал міжнароднай сеткі Стэфановіч, Зоран. Славенскі Арфей, драма, Prix Europa 2002, Берлін. Стэфановіч, Зоран. Казка пра касмічным яйку, драма, 1992 г. «Zoran w Belgradzie», № 9, 2008. Urbański, Andrzej, Reportaż, Korespondencja z ojcem # 9, 2008. (польская) Музыка маўчання , сайт паўнаметражнага дакументальнага фільма пра дзяцей з парушэннем слыху, якія навучаюцца пантаміме (2009) Жыцця Коста Хакман, інфармацыя пра мастацкі дакументальны фільм (2006) Зоран Стэфановіч — біяграфія
Катэгорыя:Драматургі Сербіі Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:Пісьменнікі Югаславіі Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Катэгорыя:Сцэнарысты Сербіі Катэгорыя:Кіназнаўцы Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Сербіі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Сербіі Катэгорыя:Журналісты Сербіі