Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

У 1446 годзе Юрый Рымавідавіч заснаваў каталіцкую парафію і ў 1456 годзе пабудаваў касцёл. У 1654 годзе падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай сяло знішчана маскоўскімі войскамі, касцёл быў спалены і адноўлены толькі ў 1695 годзе. Драўляны касцёл праіснаваў да 1959 года і быў знішчаныЗабрэззе. На месцы касцёла ўзвялі будынак сельсавета.

У 1997 годзе пачата будоўля новага касцёла побач будынку былой крамы. У 1999 годзе намаганнямі пробашча і святара касцёла кс. Томаша касцёл быў дабудаваны і ў 2000 годзе асвячоны. На званіцы ўсталяваны адзін з ацалелых званоў папярэдняга касцёлаАдзін пакінулі ў канаве, другі закапалі ў зямлю — як вернікі Забрэззя ратавалі касцёльныя званы .

У 2008 годзе ў Забрэзскай парафіі служылі 6 міністрантаў, пад куратарствам ксяндза-доктара Генрыка Акалатовіча. На 2014 год налічвалася 3 міністранты, на 2020 год — 1.

У 2014 годзе невядомы злачынца, падабраўшы ключ, скраў з касцёла грошыУ ВАЛОЖЫНСКІМ РАЁНЕ НЕВЯДОМЫ СКРАЎ З КАСЦЁЛА ГРОШЫ НА СУМУ БОЛЬШ ЗА 13 МІЛЬЁНАЎУ Валожынскім раёне абакралі касцёл .

Святары

Ксёндз Ян Куніцкі да 1959 г. Ксёндз-доктар Томаш Лях з 1999 г. па 2005 г. Ксёндз-доктар Гэнрык Акалатовіч з 2006 г. па 2023 г. Ксёндз Валянцін Станкевіч з 2024 г.

У 1901–1902 гадах у народнай школе ў Забрэззі вучыўся будучы ксёндз Міхал Сапоцька, часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў Сапоцьке жаданне дзяцінства стаць святаром.

Спасылкі Забрэззе — парафія Найсвяцейшай Тройцы — http://catholic.by/

Катэгорыя:Касцёлы Валожынскага раёна Катэгорыя:Забрэззе Катэгорыя:1999 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі