Валкала́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Валкалата.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Струцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асіннікі, Аўсянікі, Будзічы, Гарадзішча, Кісева, Кузёмшчына, Струкі, Яблонцы, Янукі)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валкалацкага сельсавета 38 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 716 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе