Дзяржаўная карпарацыя па касмічнай дзейнасці «Раскосмас» — дзяржаўная карпарацыя, якая адказвае за касмічную праграму Расійскай Федэрацыі. Створана ў 2015 годзе шляхам пераўтварэння Федэральнага касмічнага агенцтва «Раскосмас» у дзяржаўную карпарацыю па ініцыятыве Дзмітрыя Рагозіна.

Спіс касмадромаў У карыстанні ў «Раскосмаса» знаходзяцца наступныя касмадромы: Байканур Плясецк Усходні Куру

Супрацоўніцтва з Беларуссю Паміж Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і «Раскосмасам» існуе два пагадненні — аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах і аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання і развіцця расійскай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы ГЛОНАСС. Таксама 21 студзеня 2020 года паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь і «Раскосмасам» была падпісана дамоўленасць аб удзеле Беларусі ў расійскіх даследаваннях далёкага космасу і аб пашырэнні магчымасцяў беларуска-расійскай арбітальнай групоўкі касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржаўныя арганізацыі Расіі Катэгорыя:Кампаніі Расіі Катэгорыя:2015 год у Расіі Катэгорыя:Касманаўтыка Расіі Катэгорыя:Касмічныя агенцтвы Катэгорыя:Астраномія ў Расіі