Сцяг Оршы — сцяг горада Орша і Аршанскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2002 г. № 84.
Апісанне Прастакутнае блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. На 1/4 вышыні ў ніжняй частцы па ўсёй даўжыні палотнішча праведзена блакітная паласа, над якой месціцца другая блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/4 ніжняй. Адлегласць паміж палосамі роўная шырыні вузкай паласы. У верхняй частцы палотнішча ў белым полі па цэнтры — выява герба, які накладваецца на палосы ніжняй часткі.
На сцягу шырокая і вузкая блакітныя палосы сімвалізуюць дзве асноўныя ракі Оршы — Днепр і Аршыцу, на зліцці якіх і быў заснаваны горад. Блакітны і белы колеры адпавядаюць асноўнай каляровай гаме герба, якія сімвалізуюць ваду і прыналежнасць да Белай РусіОрша, г. п., Аршанскі раён. Герб і сцяг.
Гл. таксама Герб Оршы
Літаратура Г. Орша // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. — Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. — С. 63-64. Город Орша // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. — С. 222—223. Лютынскі, В. Геральдычныя сімвалы Оршы / В. Лютынскі // Телеком-экспресс (Орша). — 2008. — 11 дек. — С. 7. Орша // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. — Минск : Беларусь, 2006. — С. 77-78.
Спасылкі
Катэгорыя:Орша Орша