Леў Васі́льевіч Русако́ў (, — ) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (1977—1984).

Біяграфія Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1960), планава-эканамічны факультэт БДІНГ імя В. У. Куйбышава (1967).

Працаваць пачаў у 1949 годзе ў дэпо станцыі Орша качагарам, затым стаў памочнікам машыніста, сакратаром вузлавога камітэта камсамола, машыністам паравоза. З 1953 года на камсамольскай рабоце: абіраўся другім, потым першым сакратаром Аршанскага гаркама ЛКСМБ, пасля член бюро Аршанскага гаркама КПБ, член ЦК ЛКСМБ. У 1960 годзе стаў інструктарам Віцебскага абкама КПБ, у 1964 годзе быў абраны першым сакратаром Аршанскага гаркама партыі. У 1970 годзе заняў пасаду намесніка міністра, а з 1977 міністра мясцовай прамысловасці БССР. З 1984 года быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР, затым — намеснікам генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага НВА «Комплекс».

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1985), кандыдатам у члены ЦК КПБ (1981—1986).

Леў Васільевіч Русакоў памёр у 1986 годзе, пахаваны ў Мінску.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Міністры мясцовай прамысловасці БССР Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Аршанскага гаркама КПБ