Лага-Маджорэ ( — вялікае возера) — возера на мяжы Швейцарыі і Італіі. Швейцарская частка возера размешчана ў кантоне Тычына, італьянская — у П’емонце і Ламбардыі. Возера Лага-Маджорэ з’яўляецца самай нізкай кропкай Швейцарыі.
Агульная інфармацыя Лага-Маджорэ размешчана ў тэктанічнай катлавіне ў заходняй частцы Ламбардскіх Альпаў на вышыні 193 м над узроўнем мора. Паабапал возера стромкія і высокія маляўнічыя берагі. Азёрная катлавіна з’явілася на месцы старажытнага ледавіка. Даўжыня — 66 км, шырыня — да 10 км, плошча — 212,5 км², глыбіня — да 372 м. Панавальныя вятры: трамантана (з іт. «ранішні») з возера і інверна (з іт. «вячэрні») на возера. Частыя буры адбывюцца, калі дзьмуць заходнія (іт. «мергоца») і паўночныя (іт. «маджорэ») вятры.
Праз Лага-Маджорэ працякае суднаходная рака Тычына, левы прыток ракі По. Найбольшай вышыні ўзровень вады дасягае ў чэрвені-ліпені, у сярэднім складае 4 м. Возера не замярзае зімой. Кліматычная зона даволі мяккая, што забяспечвае возера курортнымі мясцінамі: Лакарна, Аскона, Канобіа, Стрэза і інш.
Практыкуецца суднаходства, рыбалоўства (фарэль, акунь), турызм, водны спорт. У возера ўпадае рака Верзаска.
Астравы Востраў Брысага Астраўкі Castelli di Cannero Барамейскія астравы
Населеныя пункты Швейцарыя Тычына: Гера, Сан-Назаро, Віра, Тэнера, Лакарна, Аскона, Ронка, Брысага. Італія П’емонт: Арона, Меіна, Леза, Стрэза, Бавена, Вербанія, Гіфа і інш. Ламбардыя: Анджэра, Ранка, Іспра, Луіна і інш.
Катэгорыя:Азёры Швейцарыі Катэгорыя:Азёры Італіі