Аршанскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Орша Віцебскай вобласці. Філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Заснаваны ў кастрычніку 1929 годаО колледже як Аршанскі эксплуатацыйны тэхнікум Заходняй чыгункі. З верасня 1944 года Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту.

Прафесійная падрыхтоўка будучых чыгуначнікаў ажыццяўляецца ў 24 спецыялізаваных кабінетах і ў 16 лабараторыях вопытнымі выкладчыкамі вышэйшай і I катэгорыі, кандыдатамі тэхнічных навук. У цяперашні час у каледжы вядзецца навучанне на дзённым і завочным аддзяленнях.

З 1964 года ў каледжы працуе завочнае аддзяленнеКаледж Аршанскі філіял УА Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Аршанскі раён.

Вядомыя выпускнікі Яўген Іванавіч Валадзько (1941—1998) — беларускі дзяржаўны дзеяч, начальнік Беларускай чыгункі, Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь. Васіль Іванавіч Гапееў (нар. 1951) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, начальнік Беларускай чыгункі. Уладзімір Ільіч Жарэла (нар. 1949) — начальнік Беларускай чыгункі. Уладзімір Міхайлавіч Лапцінскі — былы начальнік Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Іван Рыгоравіч Паўлоўскі — былы міністр шляхоў зносін СССР. Генадзь Васілевіч Сяркуццеў (1937—2016) — вучоны ў галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, доктар педагагічных навук, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999). Анатоль Антонавіч Шнэйдар (нар. 1930) — беларускі журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр.

Літаратура

Барысава, Г. Праз гады і адлегласці / Г. Барысава // Аршанская газета. — 2004. — 26 кастр. — С. 1. Готовская, Л. И позвала стальная магистраль / Л. Готовская // Віцебскі рабочы. — 2012. — 7 сак. — С. 9. Данилевич, Д. Локомотив образования / Д. Данилевич // Віцебскі рабочы. — 2009. — 28 нояб. — С. 3. Живица, Б. Здесь готовят настоящих мастеров / Б. Живица // Железнодорожник Белоруссии. — 1999. — 17 авг. — С. 2. Кутынко, А. Здесь растят железнодорожников / А. Кутынко // Народнае слова. — 2013. — 31 студз. — С. 15. Николаева, О. 342 первокурсника / О. Николаева // Железнодорожник Белоруссии. — 2010. — 8 сент. — С. 2. Орлова, О. Оршанскому техникуму — 75 лет! / О. Орлова // Железнодорожник Белоруссии. — 2004. — 28 окт. — С. 3. Петрушин, В. Юбилей техникума / В. Петрушин // Витебский курьер. — 1999. — 5 нояб. — С. 2. Халиманович, В. П. Кузница кадров / В. П. Халиманович // Аршанская газета. — 2004. — 28 кастр. — С. 1-2. Шкрабо, Е. Калейдоскоп профессий: колледж железнодорожного транспорта / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). — 2013. — 6 июня. — С. 2-3.

Катэгорыя:1929 год у Беларусі

Катэгорыя:Чыгуначныя навучальныя ўстановы