Астро́ўкі. Сустракаецца таксама варыянт Астраўкі́ (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя Паводле мясцовага падання, першымі жыхарамі былі браты Хрыпачы. Зямлі не хапала, вось яны і знайшлі ўзгорак — астравок лесу. Пабудавалі тры хаты і адну для свёй маці, гэта месца завецца «бабін» хутар.
У канцы XIX стагоддзя — сяло ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета. У 1930 годзе вяскоўцы стварылі калгас «Чырвоная Зорка». На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 17 чалавек, спалена 5 дамоў, знішчана 15 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Абчуга»Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 год — 13 двароў, 84 жыхары. XX стагоддзе: 1941 год — 40 дамоў, 170 жыхароў; 1998 год — 19 гаспадарак, 24 жыхары
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна