Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Ветрына.
Гісторыя 20 мая 1952 года ў вёсцы Загаране Мехаўскага раёна была арганізавана школа механізацыі. Дырэктарам гэтай школы ў жніўні 1953 года быў прызначаны Пётр Філіпавіч Сапроненка. Першыя вучні навучаліся па дзвюх спецыяльнасцях: «Трактарыст-машыніст шырокага профілю» і «Электраманцёр сельскай электрыфікацыі і сувязі».
У 1954 годзе Загаранская школа была перайменавана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13. У сакавіку 1954 года вучылішча была пераведзена з вёскі Загаране ў Полацк.
У 1963 годзе Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 было ператворана ў сельскае прафесійнае вучылішча № 13 горада Полацка. У 1968 годзе вучылішча было пераведзена ў гарадскі пасёлак Ветрына Полацкага раёна.
У 1973 годзе былі пабудаваны новы корпус вучылішча, інтэрнат і майстэрні.
З 1 верасня 1984 года Полацкае сельскае прафтэхвучылішча было ператворана ў Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167. А ў 1989 годзе ўстанова адукацыі стала называцца «Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі».
У 2002 годзе на падставе загада Віцебскага аблвыканкама № 21 ад 11 сакавіка 2002 года Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі было перайменавана ў Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці.
У лютым 2006 года ўстанова адукацыі стала звацца УА «Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
У ліцэі працуе 15 факультэтаў, 10 гурткоў. У ліцэі маюцца аўтатрактарны парк; 23 навучальныя кабінеты, 12 вучэбна-вытворчых майстэрняў, 2 камп’ютарныя кабінеты, актавая зала на 300 пасадачных месцаў, інтэрнат, сталовая, аўтадром, трактарадром. Спартыўная база ўключае спартыўную залу, трэнажорную залу, лёгкаатлетычны гарадок, пляцоўкі для баскетбола і гандбола. Маецца бібліятэка з чытальнай залай і кнігасховішчам. Маецца сад, цяпліца і вучэбная гаспадаркаЛіцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Полацкі дзяржаўны прафесійны.
Былыя назвы Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці (2002) Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 (1984) Сельскае прафесійнае вучылішча № 13 г. Полацка (1963) Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 (1954) Загаранская школа механізацыі (1952)
Літаратура Бондарава, Т. Ветрынскія нівы / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2015. — 12 лют. — С. 7. Бондорева, Т. Добрый дом, где живут мастера / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. — 2012. — 20 снеж. — С. 21. Ганіна, Н. Кузня механізатарскіх кадраў / Н. Ганіна // Сцяг Перамогі. — 1981. — 9 ліп. — С. 3. Здесь вам будут рады / подгот. Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. — 2012. — 7 чэрв. — С. 10, 15. Матус, В. У вучылішча — юбілей / В. Матус // Віцебскі рабочы. — 1987. — 4 чэрв. — С. 2. Пукшанскі, А. Самаробкін з Бадзінава / А. Пукшанскі // Звязда. — 2015. — 5 лістап. — С. 4. Яцкевич, Т. Учеба и труд здесь рядом идут / Т. Яцкевич // Белорусская нива. — 2001. — 13 дек. — С. 2.
Катэгорыя:Ветрына Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці Катэгорыя:1952 год у Беларусі Катэгорыя:Ліцэі Беларусі