Я́цак Ма́рцін Качма́рскі (; 22 сакавіка 1957, Варшава — 10 красавіка 2004, Гданьск) — польскі бард, паэт, кампазітар, празаік.
Найбольш вядомы сваіх песнямі на гістарычную тэму — «Рэйтан, ці даклад пасла», «Сон Кацярыны II», «Ялта», а таксама на грамадска-палітычную — «Муры», «Наш клас», «Аблава».
Постаць Качмарскага звычайна асацыююць з духам першай «Салідарнасці» і ваенным станам у Польшчы 1981—1983 гадоў — перыяд, калі яго творы, якія распаўсюджваліся ў неафіцыйных публікацыях, былі названы голасам антыкамуністычнай апазіцыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Дысідэнты Польшчы Катэгорыя:Памерлі ад раку гартані Катэгорыя:Памерлі ад раку стрававода