Леў Навумавіч Клейнбарт (часам Лейб Навумавіч (Нахманавіч, Максімавіч); , Капыль, Мінская вобласць, Расійская імперыя — 20 лістапада 1950, Ленінград, СССР) — рускі і беларускі публіцыст, крытык, журналіст, літаратар. Даследчык асноўных тэндэнцый і кірункаў беларускага літаратурнага руху. Першы біёграф Янкі Купалы і адзін з першых даследчыкаў яго творчасціЯнка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Клейнбарт». — С. 298—299.. Рэдактар часопіса «Темы жизни».
Жыццёвы і творчы шлях Нарадзіўся ў сям’і ўрача. У 1896 г. скончыў Слуцкую гімназію. Навучаўся ў Пецярбургскім універсітэце спачатку на фізіка-матэматычным факультэце, потым — на юрыдычным факультэце. У 1901 годзе выключаны з універсітэта за ўдзел у студэнцкім і рэвалюцыйным руху. Неаднаразова арыштоўваўся (першы раз у 1899 годзе) і сядзеў у турме.
З 1902 года выступаў у друку з артыкуламі аб народнай асвеце. Друкаваўся ў часопісах «Вестник Европы», «Вестник знания», «Современный мир», «Новая жизнь», «Современник» і інш. Даследаваў падпольныя выданні капыльскай арганізацыі «Самаразвіццё і самаадукацыя», разглядаў раннюю творчасць А. Гурло, Ц. Гартнага, пісаў пра творчасць Ф. Чарнышэвіча, Ф. Шантыра і інш. У кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснай беларускай літаратуры 1905—1928 гг.» вызначыў заканамернасці і спецыфіку развіцця беларускай літаратуры, ахарактарызаваў асноўныя тэндэнцыі і кірункі беларускага літаратурнага руху 1920-х гадоў, даследваў творчасць А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Дудара, Ул. Дубоўкі, К. Чорнага і інш.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Клейнбарт». — С. 69. Пакінуў успаміны аб рэвалюцыйных падзеях у родным Капылі.
Клейнбарт з увагай ставіўся да творчай моладзі. Яму ў свой час накіраваў рукапіс сваёй першай кнігі паэзіі «Радуніца» С. Ясенін. У 1920-я гады кіраваў літаратурнымі студыямі ленінградскага Пралеткульта, займаўся даследчыцкай дзейнасцю. Вывучаў гісторыю пралетарскай культуры, народную публіцыстыку, гісторыю беларускай літаратуры.
Клейнбарт і Янка Купала З Купалам пазнаёміўся ў Пецярбургу вясною 1910 года праз Ц. Гартнага. Сустракаўся і перапісваўся з Купалам на працягу многіх гадоў.Рукапісная спадчына Янкі Купалы. Каталог у 2-х ч. Нав.рэд. В.Рагойша, кансультанты Ж.Дапкюнас і Я.Раманоўская, укл. А.Бурбоўская. — Мн.,Чатыры чвэрці, 2008. — Ч.1. — С.384—415.
Аўтар рукапісных успамінаў пра Купалу «Сустрэчы»Захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Зрабіў неацэнны ўнёсак у навуковае вывучэнне біяграфіі Купалы, распачаты перапіскай з паэтам. Ліст Янкі Купалы да Клейнбарта 1910 года стаў першай вядомай аўтабіяграфіяй паэта. Аўтар першага манаграфічнага раздзела пра Купалу ў кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснай беларускай літаратуры 1905—1928 гг.», прадмовы да «Зборніка вершаў» Купалы на рускай мове (1930). Аўтар першай манаграфіі пра Янку Купалу «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» (1929—1934)Не надрукавана з-за нападкаў на Клейнбарта і Купалу вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Машынапіс манаграфіі захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы..
Адным з першых пры даследаванні творчасці Купалы выкарыстоўваў прынцыпы навуковага сацыялягізму і крытэрыі мастацкасці як метаду ўласна эстэтычнага. Бачыў у асобе Купалы цэнтральную фігуру беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Вызначаў творчы метад Купалы як рамантычны рэалізм, які зусім не ўпускаў з поля зроку рэчаіснасці, быў рамантызмам пазітыўнай школы, сацыяльным і нацыянальным рамантызмам. Лічыў Купалу глыбока народным і арганічна нацыянальным паэтам. У асобе Клейнбарта Купала меў аднаго са сваіх самых значных біёграфаў і даследчыкаў—інтэрпрэтатараў.
Асноўная бібліяграфія
Молодая Белоруссия: очерк современной белорусской литературы, 1905―1928 гг. - Минск : Белорусское государственное издательство, 1928. — 508 с., л. портр. «В тюрьме и ссылке» (1906) «О партиях и партийности» (1906) «Русский империализм в Азии» (1906) «Безработица и движение безработных» (1907) «Очерки рабочей интеллигенции» (т. 1—2, 1923—1924) «Очерки народной литературы» (1924) «Русский читатель-рабочий» (1924)
Літаратура
Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Клейнбарт» / Аўтары — А. Лойка, І. Саламевіч. — С.298—299. Критико-биографический словарь русских писателей и ученых (от начала русской образованности до наших дней). СПб, 1889—1914. Рукапісная спадчына Янкі Купалы. Каталог, у 2-х частках. Нав. рэд. В. Рагойша, кансультанты Ж. Дапкюнас і Я. Раманоўская, укл. А. Бурбоўская. — Мн., Чатыры чвэрці, 2008. — Ч. 1. — С. 384—415.
Спасылкі Леў Клейнбарт / Капыльская бібліятэка Лев Клейнборт / Литературная энциклопедия Лев Клейнборт / Институт русской литературы Российской академии наук Лев Клейнборт / Российская еврейская энциклопедия
Катэгорыя:Эсэісты Расіі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Расіі Катэгорыя:Купалазнаўцы