Холмская зямля (Хо́лмшчына) — гістарычная вобласць XIII — пачатку XX стст. на левабярэжжы Буга з цэнтрам у горадзе Холм (Хелм).
З сярэдзіны XIV ст. знаходзілася ў складзе Польшчы (Карона Каралеўства Польскага), Аўстрыі (да 1809), потым Герцагства Варшаўскага, а з 1815 — у межах Расійскай імперыі. З 1919 — у складзе Польшчы.
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы Катэгорыя:Рускае ваяводства