Ігар Вячаслававіч Астапковіч () — беларускі лёгкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995).
Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня 1963 года ў Наваполацку.
Першы трэнер — П. В. Зайцаў. Таксама яго трэніравалі Ю. М. Бакарынаў (1991—1993), Ю. Н. Тарасюк (1993—1999), К. В. Астапковіч і Р. І. Клім (1999—2004).
Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, Вышэйшую школу трэнераў.
У 1992 годзе на фінале Гран-пры ў Севільі ўсталяваў рэкорд Рэспублікі Беларусь — 84,62 (трэці вынік у свеце за ўсю гісторыю кідання молата, сусветны рэкорд на рахунку Юрыя Сядых — 86.74). З’яўляецца ўладальнікам неафіцыйнага Сусветнага рэкорду для спартсменаў старэйшых за 40 гадоў 82.23, усталяванага ў 2004 годзеАстапковіч Ігар Вячаслававіч.
У цяперашні час знаходзіцца на пенсіі.
Спартыўныя дасягненні XIV летняя Універсіяда (1987, Заграб) — 1 месца XV летняя Універсіяда (1989, Дайсбург) — 1 месца III чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы (1991, Токіа) — 2 месца XXV летнія Алімпійскія гульні (1993, Барселона) — 2 месца Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы (1993, Штутгард) — 2 месца Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы (1995, Гётэборг) — 2 месца XXVII летнія Алімпійскія гульні (2000, Сіднэй) — 3 месца Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (1990, Спліт) — 1 месца Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (1994, Хельсінкі) — 2 месца
Крыніцы
Літаратура Астапкович Игорь Вячеславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 26. Астапкович Игорь Вячеславович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 39. Игорь Астапкович // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.]; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. — Доп. изд. — Витебск : Витебская областная типография, 2011. — С. 106—111.
Катэгорыя:Лёгкаатлеты паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Кідальнікі молата Беларусі