Уладзімір Андрэевіч Котаў (нар. , Доўжа, Віцебская вобласць) — лёгкаатлет, прафесійны бягун, займаецца бегам на доўгія дыстанцыі. Майстар спорту міжнароднага класа.
Біаграфія Нарадзіўся ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна. 25 мая 1980 года на чэмпіянаце СССР ён устанавіў рэкорд у 02:10:58, за якія прабег 42 кіламетры. На Алімпійскіх гульнях 1980 года заняў 4-е месца ў марафоне.
Пераможца марафону ў Эйндхавене (1991), Бялградзе (1995); паўднёваафрыканскага марафону «The Comrades» (2000, 2002, 2004), маршрут якога складае 87 кіламетраў па гарыстай мясцовасці.
Зараз жыве ў ПАРКотаў Уладзімір.
Спартыўныя дасягненні Чэмпіянат СССР 1980 года — 1 месца Летнія Алімпійскія гульні 1980 года — 4 месца ў марафоне Бялградскі марафон 1995 — 1 месца «The Comrades», сверхмарафон 2000, 2002, 2004 — 1 месца
Літаратура Победный финиш витебского марафонца // Физкультурник Белоруссии. — 1980. — 27 мая. — С. 4. Іваноў, П. Хуткія секунды віцябчаніна / П. Іваноў // Віцебскі рабочы. — 1980. — 12 крас. — С. 1. Хазанскі, У. Узыходжанне / У. Хазанскі // Чырвоная змена. — 1980. — 24 чэрв. — С. 4.
Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Марафонцы Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа