Канстанцін Валер’евіч Сямёнаў (нар. , Дуброўна, Віцебская вобласць Беларусь) — беларускі дзюдаіст. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.
Біяграфія Актыўна займацца дзюдо пачаў з ранняга дзяцінства. Упершыню заявіў пра сябе ў сезоне 1995 года, атрымаўшы перамогу на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Вялікабрытаніі. Праз два гады выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Любліне.
Першага сур’ёзнага поспеху на дарослым міжнародным узроўні дасягнуў у 2000 годзе, калі трапіў у асноўны склад беларускай нацыянальнай зборнай і дэбютаваў у заліку Кубка свету, у прыватнасці на этапе ў Маскве атрымаў бронзу.
У наступным сезоне ў лёгкай вагавай катэгорыі стаў бронзавым прызёрам Кубка свету ў Мінску і летняй Універсіяды ў Пекіне. Яшчэ праз год упершыню атрымаў перамогу ў Кубку свету, гэта адбылося зноў жа ў Мінску. У 2003 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў лёгкай вазе, узяў бронзу на Суперкубку свету ў Маскве.
У 2005 годзе быў лепшым у заліку беларускага нацыянальнага першынства, выйграў бронзавы медаль на міжнародным турніры класа «Б» у Стамбуле. Праз год, атрымаўшы перамогу на чэмпіянаце Беларусі, заваяваў бронзавыя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Мінску і на камандным чэмпіянаце Еўропы ў Белградзе, тады як у асабістым заліку на еўрапейскім першынстве ў Тампэрэ заняў толькі пятае месца.
У 2007 годзе ў чацвёрты раз выйграў нацыянальнае першынства, стаў бронзавым прызёрам асабістага і каманднага чэмпіянатаў Еўропы, атрымаў бронзу на міжнародным турніры ў Германіі.
На чэмпіянаце Еўропы 2008 года ў Лісабоне заняў сёмае месца, выйграў сярэбраны медаль на этапе Кубка свету ў Празе. Дзякуючы чарадзе удалых выступленняў удастоіўся правы абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах па дзюдо рэгулярна выступаў на турнірах па самба. З’яўляецца чэмпіёнам свету і Еўропы па спартыўных самба. За выдатныя спартыўныя дасягненні ўдастоены ганаровага звання «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа»Сямёнаў Канстанцін Валер’евіч.
Спартыўныя дасягненні Чэмпіянат Еўропы па самба 2000 года (Мадрыд) — 1 месца Чэмпіянат Еўропы па самба 2002 года (Кунеа) — 1 месца Чэмпіянат Еўропы па дзюдо 2007 года (Бялград) — 3 месца Чэмпіянат Свету па самба 2000 года (Кіеў) — 3 месца Чэмпіянат Свету па самба 2002 года (Панама) — 1 месца Чэмпіянат Свету па самба 2003 года (Санкт-Пецярбург) — 3 месца XXI Летняя Універсіяда 2001 года (Пекін) — 3 месца
Літаратура Дудараў, Л. Чалавек-маланка / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда. — 2003. — 26 сак. — С. 4.
Катэгорыя:Дзюдаісты паводле алфавіта Катэгорыя:Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Дзюдаісты Беларусі Катэгорыя:Самбісты Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па самба