Гідралагічны заказнік «Падвялікі мох» — заказнік рэспубліканска значэння. Утвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2005 года № 1434.

Апісанне На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна ў 2005 годзе быў створаны Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Падвялікі мох». Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых балотных масіваў Еўропы, які сфарміраваўся на месцы старажытнага возера «Ясельдскае мора».

Гідралагічны заказнік прызначаны для захавання ўнікальнага лесабалотнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Жывёльны свет заказніка — гэта 177 відаў птушак, 8 — амфібій, 5 — рэптылій. 11 жывёл занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі заказніка можна ўбачыць 459 відаў раслін.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:2005 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе