Барыс Абрамавіч Брэслаў (, в. Мікуліна, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст.
Біаграфія Член РСДРП з 1899 года. У 1901 годзе за кіраўніцтва забастоўкай у Віцебску сасланы ва Усходнюю Сібір.
З 1904 года вёў партыйную работу ў Пецярбургу, Мікалаеве, Днепрапятроўску, Маскве, Екацярынбургу. У 1909—1911 гадах быў слухачом партыйнай школы ў Ланжумо (Францыя).
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года — супрацоўнік газеты «Праўда» (1917), рэдактар газеты «Голас праўды» ў Кранштаце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года — дэлегат I Віцебскага губернскага з’езда Саветаў, член Віцебскага губвыканкама. З 1918 года — сакратар Віцебскага губкама РСДРП(б) — РКП(б). З чэрвеня 1918 года — на партыйнай і савецкай рабоце ў Віцебску, Маскве.
У 1924—1925 гадах — на савецкай, гаспадарчай і дыпламатычнай рабоце. Член ВЦВК у 1918—1919 гадах. З 1930 года працаваў намеснікам паўпрэда ў Францыі.
Рэпрэсаваны ў 1937 годзе. Памёр 20 красавіка 1943 года ў турме. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Творчасць Барыс Брэслаў пісаў успаміны пра У. І. Леніна, збіраў звесткі пра яго жыццё і дзейнасць.
З’яўляецца аўтарам брашур: «Характар і этапы рускай рэвалюцыі», «Тры дні лютага 1917 года», «Напярэдадні Кастрычніка 1917 года» і артыкулаў пра жыццё і дзейнасць рэвалюцыянераў Сярго Арджанікідзе, Рыгора Пятроўскага, Канкордыі Самойлавай, Сямёна Сямкова. Больш за ўсё друкаваўся ў часопісе «Каторга і ссылка».
Удзельнічаў у распрацоўцы дакументальнай гісторыі палітычнай турмы, ссылкі і эміграцыіБрэслаў Барыс Абрамавіч.
Літаратура Бреслав Борис Абрамавич // Витебская губерния: политические портреты в документах и материалах. 1917—1924 гг. / сост.: Н. В. Воронова [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2016. — С. 207—208.
Карніловіч, Э. А. Слухач школы ў Ланжумо / Э. А. Карніловіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 76-80.
Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены Бунда Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Члены УЦВК Катэгорыя:Постаці спецслужбаў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Мемуарысты СССР