Леані́д Сямё́навіч Фірыса́наў (, пас. Красны Кут, Краснакуцкі раён  — , ) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1983—1990), сакратар ЦК КПБ (1978—1983).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1950), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1960).

Працаваў на чыгунцы ў Полацку, Смаленску, Віцебску, першы сакратар Чыгуначнага райкама КПБ (1961—1964), у апараце Віцебскага абкама КПБ: загадчык аддзела, з 1968 года сакратар, з 1977 года другі сакратар абкама. З 1978 года абраны сакратаром ЦК КПБ, з 1983 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, дзвюма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Знак Пашаны, медалямі.

Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1980—1990 гадах.

Літаратура Фирисанов Леонид Семёнович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Сакратары Віцебскага абкама КПБ