«Litvintroll» — беларускі фолк-метал гурт. Заснаваны ў 2005 годзе ўдзельнікамі гурта «Стары Ольса» Андрэем Апановічам і Сяргеем Тапчэўскім.

Гурт існаваў да красавіка 2015 года, калі дудар каманды Васіль Верабейчык паведаміў пра спыненне дзейнасці.

Пасля распаду «Litvintroll», які быў яркай з’явай на беларускай метал-сцэне, паўсталі два новыя гурты, што могуць лічыццца яго спадкаемцамі: «Trollwald» i «Sakramant».http://tuzin.fm/article/2739/bitva-trolau-na-novy-hod-audyjo.html

Склад Андрэй Апановіч — вакал, дуда, жалейка, цыстра Алег Клімчанка — бас-гітара Васіль Верабейчыкаў — дуда, жалейка, флейта Павел Аленчык — гітара Генадзь Парахневіч — бубны Андрэй Гарчакоў — сінтэзатар

Дыскаграфія 2009 — Лысы верабей (сінгл) 2009 — Rock’n'Troll 2013 — Czornaja Panna Удзел у зборніках Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Bałda», «Pachnie Čabor»

Спасылкі Афіцыйны сайт гурта

Катэгорыя:Метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія зніклі ў 2015 годзе