Капліца-пахавальня Хамянтоўскіх — капліца-пахавальня ля в. Равуча.

Гісторыя На прыродным узвышшы каля маёнтку Халяпінка, недалёка ад в. Равуча, размешчана капліца-пахавальня ХІХ стагоддзя.

Пабудавана ў 1882 годзе з чырвонай цэглы ў псеўдарускім стылі — вытанчанае камернае збудаванне з арачнай званіцай на галоўным фасадзе і характэрным дэкаратыўным малюнкам у выглядзе парэбрыкаў, кілявідных франтончыкаў, філянговага руста.

У цэнтры чатырохсхільнага даху капліцы быў узведзены драўляны васьмігранны (на чацверыку) барабан з цыбулепадобнай галоўкайКапліца-пахавальня памешчыкаў Хамянтоўскіх.

Спасылкі

Літаратура Абрамовіч, С. Рэшткі мінулага, асуджанныя на забыццё / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2009. — 29 жн. — С. 3. Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 535—545. — (Древнейшие города Беларуси). Уладзіміраў, У. Устрывожаны прах генерала / У. Уладзіміраў // Наша Талачыншчына. — 2001. — 6 чэрв. — С. 2. Усадьба Хоментовских // Друцк / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 553—554. — (Древнейшие города Беларуси).

Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:1882 год у Беларусі Катэгорыя:Равуча Катэгорыя:Культавыя збудаванні Талачынскага раёна Катэгорыя:Капліцы Віцебскай вобласці