Чы́сцік лясны (Stachys sylvatica) — від кветкавых раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.

Назвы Чысцік лясны, глухая крапіва, чысцікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, крапіва глухая Ботанический словарь, Спб, 1878.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70 см, з доўгім паўзучым карэнішчам, апушаная жорсткімі валаскамі. Валодае непрыемным пахам. Сцябло прамое, у верхняй частцы ліпкае ад залозістых валаскоў. Лісце простае, суцэльнае, з гародчата-зубчастым краем, завостранай верхавінкай, апушанае. Ніжняе лісце яйцападобнай формы, на чаранках. Верхняе — больш выцягнутае, сэрцападобнай формы, сядзячае. Кветкі ў коласападобным суквецці, цёмна-пурпуровыя з белым малюнкам на ніжняй губе. Плод — гладкі арэшак цёмна-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, ярах, на горных лугах, узлесках і палянах. Цвіце ў чэрвені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Комі, Краснаярскага краю і Курганскай вобласці Расіі.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і меданосная расліны. Суквецці і лісце магчыма выкарыстоўваць у якасці прыправы.

Літаратура — С. 357.

Спасылкі

Stachys sylvatica L. // Сайт информационно-аналитической системы «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ») Чистец // Проект «Архив природы России»

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе