УАЗ «Талачынская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Талачынскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Талачыне.

Гісторыя У 2015 годзе было адрамантавана інфекцыйнае аддзяленне. У 2017 годзе былі выдзелены сродкі на абнаўленне і пераабсталяванне аддзялення жаночай кансультацыі. У 2018 годзе было закуплена абсталяванне для лячэння анкалагічных захворванняў і абсталяванне функцыянальнай дыягностыкі.

З 2018 года Талачынская ЦРБ уключана ў рэспубліканскую праграму энергазберажэння. Дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы «Свет без межаў», у Талачынскай ЦРБ было закуплена сучаснае абсталяванне для рэабілітацыі насельніцтва, аснашчэння гульнёвага пакоя ў дзіцячым аддзяленні і залы лячэбнай фізкультуры. На базе дзіцячага аддзялення з’явіўся рэабілітацыйны цэнтрТалачынская цэнтральная раённая бальніца.

Спіс лекава-прафілактычных устаноў У склад установы аховы здароўя «Талачынская ЦРБ» уваходзяць: Талачынская цэнтральная раённая бальніца на 147 ложкаў з паліклінікай (375 наведванняў у змену), дзённым стацыянарам на 20 бальнічных ложкаў, аддзяленнем хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; Коханаўская раённая бальніца на 85 ложкаў з паліклінікай (300 наведванняў у змену), дзённым стацыянарам на 15 ложкаў, аддзяленнем хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; Сельскія ўрачэбныя амбулаторыі (у вёсках Абольцы, Валосава, Варанцэвічы, Серкавіцы, Слаўнае) на 125 наведванняў у змену, дзённымі стацыянарамі на 12 ложкаў; Фельчарска-акушэрскія пункты (аг. Друцк, вёскі Азерцы, Галошава, Гаршчэўшчына, Жукнева, Заднева, Зялёная, Маціёва, Мяшкова, Навінка, Нізкі Гарадзец, Плоскае, Райцы, Рамашкава, Славені, п. Усвіж-Бук)Медыцына. Талачынскі раён.

Структура Талачынскай ЦРБ аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі; аддзяленне хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; дзіцячае аддзяленне; інфекцыйнае аддзяленне; радзільнае аддзяленне; рэанімацыйнае аддзяленне; тэрапеўтычнае аддзяленне; хірургічнае аддзяленне.

Спасылкі Сайт Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы

Катэгорыя:Талачын Катэгорыя:Талачынскі раён Катэгорыя:Бальніцы Беларусі