Таццяна Іванаўна Сайганава (, в. Валохі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по городу Минску і VII скліканняўСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску .

Біяграфія Нарадзілася 7 снежня 1970 года ў в. Валохі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «хімік». Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканаміст-менеджар».

Працавала выкладчыкам у санаторнай школе-інтэрнаце № 2 г. Мінска. Пазней працавала ў сумесным адкрытым акцыянерным таварыстве «Камунарка» інжынерам-хімікам цэнтральнай лабараторыі, начальнікам вытворчага аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці.

Выбіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад межпарламенцкіх камісій і рабочых груп па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з парламентамі Арменіі, Балгарыі, Сірыі, Узбекістана.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.

Узнагароды Ганаровыя граматы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска, сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка».

Асабістае жыццё Замужам, мае дачку і сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання