Людміла Мікалаеўна Жалнерчык (нар. , в. Леснікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання.

Біяграфія Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Праходзіла службу на пасадах следчага, старшага следчага следчага аддзела Асіповіцкага гарадскога і раённага выканкамаў Магілёўскай вобласці; старшага следчага па асабліва важных справах следчага ўпраўлення УУС Брэсцкага аблвыканкама. Узначальвала ўпраўленне занальна-лінейнага кантролю папярэдняга расследавання, штаб УУС Брэсцкага аблвыканкама. Закончыла службу на пасадзе намесніка наальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання ад Баранавіцкай сельскай акругі № 7, член Пастаяннай камісіі па заканадаўствеЖалнерчык Людміла Мікалаеўна.

Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступені. нагрудны знак Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За заслугі». ганаровыя граматы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. Ганаровае званне «Чалавек года — 2007» у праваахоўнай сферы.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання