О́дла () — рака ў Сакульскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Свіслачы (басейн Нёмана).

Назва Гідронім згадваецца ў 1540 годзе. Паводле К. Бугі, назва балцкага паходжання і за аналаг мае латышскі гідронім Adula (праз меркаваную старарускую форму Odъla).

З тым жа латышскім аналагам, як гідронімам адпачатнага выгляду, параўноўваў назву Одлы і даследчык стараеўрапейскай гідраніміі Г. Крае. Далей выводзіў ад індаеўрапейскага гідранімічнага кораня *adu- (*adro-) «цячэнне вады, плынь»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 41..

Гідраграфія Даўжыня ракі 18 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 94 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰. Пачынаецца ў Польшчы, каля вёскі Малая Зубрыца. Перасякае дзяржаўную граніцу непадалёку ад хутара Мінкаўцы Гродзенскага раёна, упадае ў Свіслач за 3 км на ўсход ад вёскі Пачобуты Бераставіцкага раёна.

Літаратура

 — С. 41.

Катэгорыя:Рэкі Падляскага ваяводства Катэгорыя:Сакульскі павет Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Нёмана)