Зо́ркаўка дуброўная, Зоркаўка лясная (Stellaria nemorum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назвы Зорка дубраўная, зоркаўка дуброўная, зоркаўка лясная, зоркаўка гаёваяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60 см і з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцяблы ляжачыя або ўзыходныя, апушаныя ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — драбнейшае за ніжняе і сядзячае. Кветкі белага колеру, сабраныя ў паўпарасонікі ў пазухах верхняга лісця і на верхавінках сцяблоў. Пялёсткі ўдвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе і штаце Джорджыя (ЗША), натуралізавалася ў іншых рэгіёнах з умераным кліматамTaxon: Stellaria nemorum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).

Ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл). Расце ў дубровах і дубова-яловых лясах, гаях, хмызняках, чорнаалешніках, на ўзлесках, па берагах рэк, на лугах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Ядавітая расліна.

Ахоўваецца на тэрыторыі Вінніцкай, Днепрапятроўскай і Сумскай абласцей Украіны.

Сінонімы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Зоркаўка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе