Фаіза Джам Махамед (; 1958) — самалійская праваабаронца, рэгіянальны дырэктар арганізацыі «Роўнасць цяпер» () у Афрыцы. Яна прыклала шмат намаганняў, каб агітаваць за пратакол Мапуту і супраць калечання жаночых палавых органаў.

Біяграфія Фаіза Джама Махамед нарадзілася ў 1958 годзе і атрымала ступень магістра дзелавога адміністравання ва Універсітэце штата Каліфорнія ў Фрэсна. У 1998 годзе яна таксама атрымала дыплом па правах чалавека Інстытута сацыяльных даследаванняў (ІСД) у Гаазе.

У 2004 годзе Фаіза Джама Махамед публікавала рэдакцыйныя артыкулы на партале Pambazuka News, у якіх даводзіла, што важна прытрымлівацца прынцыпаў Афрыканскага пратакола аб правах жанчынAfrican Leaders Must Act Now to Ratify the Protocol on the Rights of Women, Pambazuka News, 162, 24 June 2004. Reprinted in Putting an End to Female Genital Mutilation: The African Protocol on the Rights of Women, Pambazuka News, 173, 9 September 2004. Reprinted in . Яна таксама напісала шэраг артыкулаў для The GuardianDoes Kenya have the courage to lead on women’s rights in Africa, The Guardian, 21 April 2014. Accessed 10 March 2020..

Выбраныя працы African Union Protocol on the Rights of Women in Africa: the SOAWR Campaign (Пратакол Афрыканскага саюза пра правы жанчын у Афрыцы) in Roselynn Musa, Faiza Jama Mohammed and Firoze Manji (eds.) Breathing life into the African Union protocol on women’s rights in Africa, с. 14-18. (ed. with Brenda Kombo and Rainatou Sow) Journey to Equality: 10 Years of the Protocol on the Rights of Women in Africa (Падарожжа ў роўнасць: 10 гадоў Пратаколу аб правах жанчын у Афрыцы), Equality Now, 2013.

Спасылкі Our July Interview with Faiza Jama Mohamed, interview with Make Every Woman Count, July 2011 In Visibility: Faiza Jama Mohamed, interview with London School of Economics, 2017 Профіль Фаізы Джамы Махамед на сайце Equality Now Профіль Фаізы Джамы Махамед на сайце Thomson Reuters Foundation News

Катэгорыя:Праваабаронцы Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Самалі