Людміла Браніславаўна Падлужная (нар. , в. Стайкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Минской области , член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцыПадлужная Людміла Браніславаўна.

Біяграфія Нарадзілася 22 чэрвеня 1964 года ў вёсцы Стайкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, псіхолаг; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, менеджар у галіне адукацыі.

Працавала выхавацелькай, настаўніцай па выяўленчай дзейнасці, педагогам-псіхолагам дзіцячага сада № 56 Мінскага раёна; загадчыкам Дзіцячага яслі-сада ў пасёлку Юбілейны; дырэктарам Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Каласок».

Выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 25 і 26 скліканняў, дэпутатам абластнога Савета дэпутатаў 27 склікання, дэпутатам Сеніцкага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання.

З’яўлялася членам Рэспубліканскага Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі.

Сям’я Мае двух сыноў і дачку.

Узнагароды ганаровыя граматы Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, Мінскага раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання