Востраўскі пасад або проста Востраў — гістарычная мясцовасць у Полацку, якая размяшчаецца насупраць Верхняга замка, на левым беразе Заходняй Дзвіны, на натуральным востраве (адсюль і назва пасаду), утвораным рукавом ракі.

Тэрыторыя Вострава заселена з канца X—XI стст. На Востраве ў XI—XVI стст. існаваў манастыр Іаана Прадцечы, які ўпершыню згадваецца ў скандынаўскай сазе пра Торвальда Вандроўніка. У пісьмовых крыніцах, граматах манастыр вядомы з XIV ст., апошні раз упамінаецца ў рэвізіі 1618 года. Запіс 1540 года называе старосту Востраўскага пасада Радыёна КлочневаПОЛАЦКІ ПАСАД ІХ — XVII СТАГОДДЗЯЎ: ГІСТОРЫКА-ПАРАЎНАЎЧАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА. Востраўскі пасад згадваецца ў рэвізіі 1552 года разам са Слабадскім, Крыўцовым і Экіманскім задзвінскімі пасадамі. На Востраве меўся 151 двор, вядомая Праезжая вуліца. Найбольш шчыльна была заселена ўсходняя частка востраваДзяніс Дук. Лакалізацыя асобных тапаграфічных аб’ектаў Полацка XVI—XVII стст.. Пасад з’яўляўся разам з Экіманню найбуйнейшай юрыдыкай езуіцкага калегіума. У 1632—1633 гадах Слабадскі і Востраўскі пасады ўвайшлі ў склад Крыўцовага.

На плане Полацка першай паловы ХІХ ст. і плане 1910 года пазначаны два ручаі, якія ўпадаюць у Чорную рэчку (рукаў Дзвіны): Саловін (насупраць заходняй часткі Вострава) і Свінец (насупраць усходняй часткі).

Культурны пласт магутнасцю 0,5-1,5 м. Задзвінскія пасады Полацка, у тым ліку Востраўскі, з’яўляюцца найменш даследаванымі. Праведзеныя С. В. Тарасавым шурфоўкі помнікаў Вострава паказалі, што культурны пласт познефеадальнай пары і ранняга Новага часу (XVI—XVIII стст.) на ім знівеліраваны ці пашкоджаны, і яго вылучэнне не прадстаўляецца магчымымДук, Д. У. Полацк XVI—XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццѐвай прасторы насельніцтва беларускага горада / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2007. — 268 с.: іл. ISBN 978-985-418-534-7.

Літаратура

Катэгорыя:Пасады Полацка