Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (скар. МБРР, ) — асноўная крэдытная ўстанова Сусветнага банка. Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця — спецыялізаваная ўстанова ААН, міждзяржаўны інвестыцыйны інстытут, заснаваны адначасова з МВФ у адпаведнасці з рашэннямі Міжнароднай валютна-фінансавай канферэнцыі ў Брэтан-Вудс у 1944 годзе. Пагадненне аб МБРР, якое з’яўляецца адначасова і яго статутам, афіцыйна ўступіла ў сілу ў 1945 годзе, але банк пачаў функцыянаваць з 1946 года. Месцазнаходжанне МБРР — Вашынгтон.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Спецыялізаваныя ўстановы ААН Катэгорыя:Міжнародныя фінансавыя арганізацыі Катэгорыя:Банкі