Мікалай Пятровіч Красільнікаў (, г. Бійск, Алтайскі край — , Пастаўскі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія У Вялікую Айчынную вайну на фронце з мая 1942 года. Камандзір стралковага ўзвода 938-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі лейтэнант М. П. Красільнікаў вызначыўся 25 чэрвеня 1944 года каля в. Шарыпіна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Група воінаў пад яго камандаваннем пераплыла Заходнюю Дзвіну, захапіла плацдарм і знішчыла 2 агнявыя кропкі ворага, што садзейнічала пераправе падраздзяленняў палка.
У пачатку ліпеня 1944 года ў жорсткім баі з фашыстамі быў цяжка паранены каля Лынтупаў. Памёр 8 ліпеня 1944 года ў ваенным шпіталі. Пахаваны ў Лынтупах, дзе яго імем названа адна з вуліцАбеліск на карце раёнаДвое з кагорты герояў .
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Алтайскім краі Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР