Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вішнева.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Сыраваткінскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Выгаляненты, Волькаўшчына, Замэчак, Касцюкі, Копаніха, Купля, Людымы, Мізулічы, Нараты, Свайгіні)Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе ў склад сельсавета з Войстамскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Абрамаўшчына I, Абрамаўшчына III, Дыбунькі, Круні, Лакачы, Лешчаняты, Мілуці, Няфеды, Пагарэльшчына, Семянкі, Целякі, хутары Акушкава, Курчы і Тураўшчына)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня і 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. У 1986 годзе скасаваны хутар СамішкіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 31 мая 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Войстамскага сельсавета (30 населеных пунктаў: аграгарадок Войстам, вёскі Ардзяя, Велікаполле, Вострава, Вугляны, Дзярвелі, Забалацце, Закрочча, Замасце, Куляшы, Лазоўка, Лемяшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Новае Сяло, Рацавічы, Роткавічы, Рудня, Селішча, Студзянец, Сялец, Хаўсты, Шастакі, Шчані, Ягаднава, хутары Акушкаўшчына, Белькава, Войстам, Катрынова, Палянка)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (36 населеных пунктаў) — 1590 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,3 % — палякі, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (66 населеных пунктаў) — 1734 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свірскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе