Мікалай Фёдаравіч Мятлюк (нар. , в. Слабада, Лёзненскі раён) — беларускі вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976).
Біяграфія У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Пачаў працоўную дзейнасць інжынерам-канструктарам на Мінскім аўтазаводзе. У 1959—1997 гадах працаваў у Беларускай політэхнічнай акадэміі (1985—1994 гадах — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць Аўтар каля 200 навуковых і навукова-метадычных прац па тармазных сістэмах аўтамабіляў і іншых мабільных машын, па аўтаматызацыі аўтамабіляў і трактароў. Мае больш за 50 вынаходак. Ім падрыхтавана каля 27 кандыдатаў тэхнічных навук.
Узнагароды Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1991)Мятлюк Мікалай Фёдаравіч.
Літаратура Метлюк Николай Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 125.
Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі