Краснаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Красная Слабада.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Узніцкі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Узнікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года вёска Узнікі перайменавана ў Чырвоную (Красную) СлабадуЧырвоная слабада // С. № 320, а сельсавет — у Краснаслабодскі. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Краснаслабодскага сельсавета існавалі пасёлкі Беларусь, Шакілаўка, Сідабор’е, Чапаева, Закал, жыхары якіх перасяліліся ў іншыя месцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніканавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 951 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,5 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,6 % — таджыкі; паводле перапісу 2019 года — 676 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе