Наталля Отаўна Цэтэрма́н ( — ) — вучоны, батанік і ліхенолаг, кандыдат біялагічных навук (1946), дацэнт (1952).
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. У 1915 годзе скончыла прыродазнаўча-гістарычнае аддзяленне Кіеўскіх вышэйшых жаночых курсаў. У 1921—1925 гг. працавала ў Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце, Інстытуце меліярацыі і балотнай гаспадаркі, у 1925—1934 гг. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1935 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1952—1965 гг. — дацэнт кафедры сістэматыкі раслін і навуковы куратар гербарыя.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац у галіне сістэматыкі вышэйшых раслін, ліхеналогіі, батанічнай геаграфіі. Арганізатар батанічнага саду і аранжарэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сабрала і апрацавала асноўную частку гербарыя (каля 20 тыс. лістоў) і вялікую колькасць пладоў і насення. Сістэматычна апрацавала важны ў фарміраванні наглебавага покрыва лясоў род лішайнікаў .
Адна з аўтараў выдання «Флора БССР» (1949—1959).
Літаратура — С. 301.
Спасылкі Цэтэрман, Наталля Отаўна (кандыдат біялагічных навук; 1891—1966) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Гербарий кафедры ботаники Биологического факультета БГУ // Сайт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Саксонов С. В. Первые члены Русского ботанического общества (К 100-летию Русского ботанического общества) // Институт экологии Волжского бассейна РАН Яцына А. П. Практикум по лишайникам / А. П. Яцына, Л. М. Мержавицкий — Витебск: УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2012. — 224 с. ISBN 978-985-517-360-2 Цуриков А. Г. Лишайники Беларуси: история и основные итоги изучения // Известия Гомельского государственного университета имени Ф.Скорины, № 3(114), 2019.
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Члены Рускага батанічнага таварыства Катэгорыя:Ліхенолагі Беларусі