Аляксандр Ільіч Казакоў (, Харкаў — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).

Біяграфія Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі.

На фронце з чэрвеня 1941 года. Змагаўся на 1-м Беларускім фронце, вызваляў землі Баранавіцкай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15 мая 1946 года. Пасля вайны жыў і працаваў у Харкаве.

Памяць У горадзе Баранавічы вуліца Крошынская ў 1985 годзе была перайменавана ў вуліцу Казакова, дзе адкрыта мармуровая дошка з надпісам: «Вуліца імя Казакова Аляксандра Ільіча, удастоенага звання Героя Савецкага Саюза за мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені 1944 г.»Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы .

Крыніцы

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны