Будынак банка — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 77. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя. У будынку размешчана аддзяленне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Архітэктура
Сіметрычны, складанай канфігурацыі 3-павярховы будынак уключае цэнтральную частку (з мансардай з боку двара) і злучаныя з ёй 2 бакавыя крылы. Дах чарапічны, складанай канфігурацыі ў цэнтры і вальмавы ў тарцах.
У цэнтральнай частцы будынка размешчаны вестыбюль і аперацыйныя залы, у бакавых крылах — службовыя памяшканні. Пластыка фасадаў ствараецца рытмам буйных арачных і прамавугольных аконных праёмаў, абрамленых плоскімі ліштвамі. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з пілястрамі іанічнага ордэра. У аздабленні інтэр’ера выкарыстаны медзь, латунь, мармур, гранітПомнікi архітэктуры ў Баранавiчах .
Гістарычныя здымкі
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Баранавічаў Катэгорыя:1929 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў Катэгорыя:Савецкая вуліца (Баранавічы)