Пабурэнне лубіну. — С. 461 — хвароба лубіну, выкліканая вірусам агурочнай мазаікі.

Апісанне

Пашкоджвае лубіны , і . Крыніцай інфекцыі з'яўляюцца заражанае насенне лубіну, розныя віды культурных раслін ці пустазелля.

Сімптомы

Хвароба найбольш ярка праяўляецца ў фазе цвіцення лубіну. Пашкоджаныя расліны адстаюць у росце, робяцца шклопадобна-бледнымі і вельмі кволымі, цэнтральны кветанос кручкападобна выгінаецца, на сцябле з'яўляюцца бурыя некратычныя палосы.

Шкоднасць

Расліны, заражаныя да фазы бутанізацыі, гінуць, пры больш познім заражэнні ўраджай зніжаецца амаль на 90%.

Меры барацьбы

Меры барацьбы такія ж, як і з вузкалістасцю лубіну. Асноўныя мерапрыемствы складаюцца ў раннім пасеве здаровага насення і прасторавай ізаляцыі ад шматгадовых бабовых раслін, знішчэнне пустазелля — рэзерватараў віруса

Літаратура

Дорожкин Н. А., Чекалинская Н. И., Нитневская В. И. Болезни бобовых культур в БССР. — Мн., 1978

Катэгорыя:Вірусныя раслінныя патагены і захворванні Катэгорыя:Захворванні бабовых Катэгорыя:Лубін