Ванда Скуратовіч (у дзявоцтве Анішкевіч; 25 мая 1925 — ) — беларуская каталіцкая грамадска-рэлігійная дзяячка.

Біяграфія Падчас Другой Сусветнай вайны была партызанкай у атрадзе П. Машэрава, а таксама ўратавала ад знішчэння яўрэйскую сям’ю, за што пазней атрымала ганаровы тытул Праведніцы Народаў Свету. Прымала актыўны ўдзел у кампаніі за вяртанне каталікам Кальварыйскага касцёла ў Мінску, якая завяршылася поспехам у 1980.

Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва